Сустрэчы ў глыбінцы Дзятлаўшчыны
Дзве сустрэчы са школьнікамі і настаўнікамі Раготнаўскай і Лявонавіцкай базавых школ Дзятлаўскага раёна правялі менскі бард і журналіст Зміцер Бартосік, пісьменнік, краязнавец і журналіст са Слоніма Сяргей Чыгрын і дзятлаўскі грамадскі актывіст Валерый Петрыкевіч.
Вёска Раготна знаходзіцца за 23 кіламетры ад Дзятлава, а вёска Лявонавічы – за 18 кіламетраў ад райцэнтра. Сюды і прыехалі творчыя людзі, каб распавесці пра беларускія кнігі, бардаўскую песню і пра гісторыка-краязнаўчыя справы.
Валерый Петрыкевіч выступленне сваё прысвяціў 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, Сяргей Чыгрын цікава распавядаў пра беларускую мініяцюрную кнігу. А Зміцер Бартосік радаваў прысутных бардаўскімі песнямі.
Госці не толькі выступалі, але і правялі некалькі літаратурных конкурсаў, адказалі на пытанні настаўнікаў і вучняў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён