Пяць лекцый пра «Сусвет Язэпа Драздовіча»
Язэп Драздовіч – мастак, пісьменнік, этнограф, скульптар, хірамант, археолаг, астраном-аматар. Значная фігура для беларускай культуры ХХ стагоддзя. Самабытны чалавек, чыё жыццё прайшло ў зямных і нябесных пошуках.
Творчасць Язэпа Драздовіча – гэта свайго роду балансаванне паміж прафесійным і інсітным, наіўным мастацтвам. Падобнага роду «сумежныя» феномены часам могуць бянтэжыць, ставіць у тупік, бо не ўпісваюцца ні ў якія сістэмы каардынатаў. Але менавіта гэтая адмысловая харызматычнасць прыцягвае і зачароўвае.
Пераканацца ў шматграннасці і фенаменальнасці мастацкай спадчыны Драздовіча дапамогуць навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея і захопленыя даследчыкі яго творчасці.
Адрас: г. Менск, вул. Леніна, 20
Фота sputnik.by