Сувенірная талерка, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку



Штогод напачатку лютага ў Марачоўшчыне каля Косава збіраліся людзі, каб ушанаваць імя вялікага нашага земляка, героя двух кантынентаў Тадэвуша Касцюшкі (1746-1917). Збіраліся тыя, для каго гэтае імя не проста гістарычная постаць, а нешта значна большае. I гэта большае  – любоў да Радзiмы, да сваiх продкаў, да сапраўдных нацыянальных каштоўнасцяў, да нашай гісторыі. 

На вялікі жаль, сёлета абставiны склалiся так, што правесцi якiя-небудзь мерапрыемствы ў такіх умовах  на радзiме Тадэвуша Касцюшкі, амаль  немагчыма. I гэта ў год, які абвешчаны „Годам гiстарычная памяцi”. У год, калi словы, сказаныя Касцюшкам: „Свабода. Роўнасць. Незалежнасць”, як нiколi актуальныя, i яны павiнны гучаць, як мага грамчэй. 

Тым не менш, Беларусь жыве, як жыве і памяць пра Тадэвуша Касцюшку. Літаральна на днях выпушчана сувенірная талерка, прысвечаная нашаму нацыянальнаму герою. На ёй 9 партрэтаў Касцюшкі. Гэты цудоўны сувернір можна набыць у Марачоўшчыне.

Беларускае Радыё Рацыя