Сваю чарговую карціну Вольга Якубоўская прысвяціла мастаку Алесю Пушкіну
Вольга Якубоўская, вядомая серыяй беларусаў-коцікаў, прысвяціла малюнак загінуламу за кратамі мастаку Алесю Пушкіну. Праца называецца „Мастак і змагар”.
„Сваю працу я прысвячаю таленавітаму мастаку і бясстрашнаму чалавеку, палітвязню, які загінуў у турме, — Алесю Пушкіну. Зброя мастака — фарбы і пэндзлі, — тлумачыць мастачка ідэю твора. — Ён сышоў няскораным і быў Змагарoм да апошняй хвіліны”.
Уночы на 11 ліпеня 57-гадовы Алесь Пушкін памёр у гарадзенскай лякарні, куды яго прывязлі з турмы. Як высветлілася пазней, у мастака была прабадная язва, ён пакутаваў ад яе некалькі тыдняў. Але дапамогу своечасова не аказалі. А ў лякарню даставілі ў непрытомным стане. Сэрца Пушкіна спынілася на аперацыйным стале.
Фота з ФБ Вольгі Якубоўскай.