“Свет абраза” – выстава мастачкі Ядвігі Сянько ў Глыбокім
“Свет абраза” – выстава абразоў мастачкі Ядвігі Сянько з Маладэчна адкрылася ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. На ёй прадстаўлена больш за сорак праваслаўных і каталіцкіх абразоў. Таксама на выставу прадствіў святарскія рэчы, рэлігійныя прадметы і старыя абразы касцёл Святой Тройцы ў Глыбокім.
Як кажа навуковая супрацоўніца Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Маргарыта Кажанеўская, вельмі добра і прыемна, што духавенства пайшло на дыялог.
– Яны прадаставілі абразы 18 стагоддзя. Вельмі прыемна дакранацца да гісторыі царквы ў нас на Глыбоччыне. Сапраўды энергетыка проста неверагодная.
Выстава “Свет абраза” будзе доўжыцца да 3 чэрвеня. На ёй кожны жадаючы зможа нават набыць абраз, напісаны Ядвігай Сянько. Працы мастачкі можна ўбачыць як у храмах Беларусі, так і ў музеях. А таксама ў прыватных калекцыях беларусаў і замежнікаў.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае