Свежы нумар “Дзеяслова” прыйшоў да чытачоў



Выйшаў з друку сёлетні другі нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”. Ён адкрываецца невялікодным аповедам-байкай ”Дамова” Міколы Гіля (1936-2022). З прозы ў “Дзеяслове” таксама друкуюцца аповесць Міколы Адама “Паэт і Паэтка”, нізка аповедаў “Кантракт” Ігара Сідарука і “Самаізаляцыя” Канстанціна Касяка.

Паэзіяй “Дзеяслоў” парадуе вершамі Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай, Сяржука Сыса і Андрэя Сцепанюка з Бельска-Падляшскага. А Яўген Скібскі дэбютуе паэмкай “Аўтобус”.

Парадуе часопіс і перакладамі на беларускую мову Мойшы Кульбака “Райсн” (Беларусь) у перакладзе Андрэя Хадановіча, Вольфа Рубінчыка і Сяргея Шупы. А Анатоль Бутэвіч пераклаў “Дзіўную гісторыю” Элізы Ажэшка.

Даследчык літаратуры Сяргей Шапран падрыхтаваў, напісаў уступнае слова і каментар да невядомых лістоў Уладзіміра Караткевіча адрасаваных Генадзю і Юліі Бураўкіным. З даследчыкам беларускай літаратуры з Вялікабрытаніі Арнольдам Макміліным гутарыць Таццяна Барысюк, а Сяргей Дубавец падрыхтаваў свае арыгінальныя фэйсбучныя запісы “Усё, як ты хацела, Грэта”.

Са спадчыны пісьменніка Леаніда Левановіча (1938-2021) часопіс друкуе цікавы артыкул пра мовазнаўцу Янку Бялькевіча і яго “Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны”.

Пра тапанімію роднага кута Артура Бартэльса ў яго творчасці разважае Анатоль Трафімчык, а Наталля Русецкая піша пра вандроўкі і мастакоў.

На анкету часопіса “Дзеяслоў” адказваюць пісьменнікі Сяргей Кавалёў і Віктар Казько. Так што, у свежым нумары “Дзеяслова” ёсць што пачытаць і далучыцца да роднага мастацкага слова. 

Беларускае Радыё Рацыя