Свежы нумар „Слонімскага краю”
Выйшаў з друку кастрычніцкі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.
Свежы нумар даволі багаты на цікавыя і разнастайныя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй слонімскай зямлі і лёсам яе людзей.
Нумар адкрываецца матэрыялам пра слонімскі футбол у міжваенны час, а таксама матэрыялам пра нямецкіх баронаў, якія кіравалі Слонімшчынай чвэрць стагоддзя.
Згадвае “Слонімскі край” і пра скульптара Леаніда Богдана, пра злачынную дзейнасць асобных партызан атрада імя Панамарэнкі падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Слонімскага раёна.Чытачы таксама упершыню прачытаюць студэнцкі ліст Алега Лойкі 1949 года, артыкул з краязнаўчай спадчыны Васіля Супруна “Калі збудаваны храмы-крэпасці?”, пра тое, як у 1927 годзе ў польскай паліцыі ў Слоніме катавалі жыхара вёскі Касцяні, даведаюцца пра асобныя дакументы шэрагоўца слонімскай пажарнай варты 1920-х гадоў і многія іншыя артыкулы і даследаванні.
Поўнасцю свежы нумар “Слонімскага краю” чытайце тут: http://kamunikat.org/slonimski_kraj.html?pubid=45667
Беларускае Радыё Рацыя