Свежы нумар “Слонімскага краю” парадуе чытачоў
“Піліп Шчарбакоў будаваў на Шчары шлюзы”, “Слонімшчына на выставе твораў Напалеона Орды ў Менску” – такімі артыкуламі адкрываецца свежы вераснёўскі нумар электроннай версіі бюлетэня “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.
Свежы нумар даволі багаты на цікавыя і разнастайныя матэрыялы, у якіх адлюстравана гісторыя слонімскай зямлі. У нумары распавядаецца пра Лаўрэнція-Дамініка Татура – слонімскага павятовага маршалка, магілу якога на Ружанскіх могілках знайшоў Сяргей Ёрш. Сяргей Чыгрын распавядае пра Яўгена Валатоўскага – былога вучонага сакратара Жыровіцкай духоўнай семінарыі, які ведаў, дзе захоўваюцца жыровіцкія скарбы.
Прыцягнуць увагу чытачоў гісторыка-краязнаўчыя матэрыялы пра папку былога грамадскага актывіста са Слоніма Рудольфа Пастухова, пра Слонім 100 гадоў таму, пра мемарыяльны бронзавы медаль асацыяцыі слонімскіх габрэяў, пра пераправу нямецкіх войск праз Шчару ў 1915 годзе і дзясяткі іншых.
Поўнасцю свежы нумар “Слонімскага краю” чытайце тут.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя