Свята дзяцінства на вуліцы Францыска Скарыны
Сябры грамадскага аб’яднання “Маці супраць наркотыкаў” сумесна з ініцыятыўнай групай жыхароў мікрараёна “Паўднёвы Захад” горада Слоніма на вуліцы Францыска Скарыны ў Слоніме правялі цікавае свята “Цудоўнае дзяцінства”.
[Not a valid template]
На свята завіталі не толькі маладыя мамы і таты са сваімі дзецьмі з вуліцы Скарыны, але і з іншых вуліц і праспектаў Слоніма. Ніхто падчас свята не сумаваў, бо ўсюды гучала музыка, адбываліся розныя конкурсы, гульні, працавалі атракцыёны і прадаваліся смачныя ласункі.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара