Свята графікі ў Берасці
20 чэрвеня ў 16:00 у выставачнай зале Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54) адбудзецца адкрыццё дзвюх выстаў у рамках Фестывалю Друкаванай Графікі – 2019. Будуць падведзены вынікі Ӏ Міжнароднага конкурсу дзіцячага экслібрыса для дзяцей і юнацтва «EXLIBRIS BREST 2019» і пройдзе адкрыццё выставы прызавых работ. Акрамя таго, госці змогуць пазнаёміцца з дасягненнямі берасцейскіх графікаў, таксама прадстаўленых у выставачнай зале, у рамках ужо традыцыйнай штогадовай выставы «У пошуках вытокаў».
Конкурс і выстава праходзяць у рамках Фестывалю друкаванай графікі – 2019, прымеркаванага да 1000-годдзя горада Берасця. Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне і падтрымка творчых здольнасцяў дзяцей і моладзі ў галіне друкаванай графікі, а таксама папулярызацыя чытання, кнігадрукавання і кнігавыдання, развіцця кніжнай культуры. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел дзеці з Беларусі, Польшчы і Украіны.
Галоўны арганізатар мерапрыемстваў – ГУДО «Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў ім. А.А. Алонцева г.Берасця » і эстампнай майстэрня« Брэст-Художка-Print ». Партнёрам конкурсу з’яўляецца Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці.
У рамках Фестывалю ў Берасці пройдзе 6 выстаў графікі, на якіх жыхары і госці горада змогуць пазнаёміцца з працамі майстроў з Беларусі, Эстоніі, Украіны і Грэцыі. Фестываль праходзіць пад патранатам Аддзела культуры Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Паводле прэс-рэлізу