Свята „Квітней Глыбоччына”
„Квітней Глыбоччына” – свята горада, якое кожны год 3 ліпеня адзначаюць жыхары Глыбокага. У гэтым годзе гораду Глыбокае ўжо 601 год.
У гэты дзень ладзіцца вялікая святочная праграма, у якую ўваходзіць тэатралізаванае шэсце, канцэрты, выставы, гульнявыя праграмы і іншае.
Кажуць жыхары і госці Глыбокага:
– Я не лічу гэта святам, прыйшоў ад няма чаго рабіць. Было бы свята, каб яго ўсе святкавалі. А я сёння зраніцы падняўся, гляджу цэлая калона трактароў ехала на працу вазіць сенаж, брудныя, вымазаныя. А ці ж яны не людзі? Яны таксама павінны святкаваць. Як гэта ў нас людзі раздзеленыя?
– Бацька быў інвалід вайны, ветэран вайны, мы пакланяемся ветэранам і будзем помніць заўжды, што нашы бацькі адстаялі мірнае жыццё.
– Свята, як свята. Настрою няма – віно не прадаюць.
– Знаёмімся з горадам Глыбокае. Прырода, азёры, касцёл, сабор, архітэктура – увогуле – прыгожа.
На свята ў Глыбокае прыязджаюць цікавыя і вядомыя госці. На гэты раз горад наведалі госці з Польшчы і Нямеччыны, нашчадак колішніх фундатараў Глыбокага Аляксандр Корсак, а таксама ўнукі вядомага на Глыбоччыне педагога, гісторыка, краязнаўца Аляксандра Сабалеўскага.
[Not a valid template]
Свята „Квітней Глыбоччына” будзе доўжыцца да поўначы і скончыцца святочным феерверкам і дыскатэкай для моладзі.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя