Свята паэзіі ў Гарошкаве



Свята паэзіі ў Гарошкаве, якое ладзіцца ў гонар Анатоля Сыса, упершыню прайшло ў траўні. Арганізатары вырашылі адмовіцца ад традыцыі правядзення фестываля ў апошніх днях кастрычніка.

DSC_1245

Бард Эдуард Акулін падкрэслівае, што сёлетняе мерапрыемства адметнае па некалькіх прычынах:

– Свята сёлета ў новым фармаце і новым гучанні, таму што адразу дзве прзентацыі. Акрамя кнігі Анатоля Сыса “Берагі майго юнацтва”, сёння адбудзецца прэзентацыя аўдыёдыска, які называецца “Галасы паэтаў”. Гэты дыск падрыхтавала наша вядомая спявачка і бард Таццяна Грыневіч-Матафонава. На ім запісаны галасы больш чым 50-ці вядомых беларускіх паэтаў, у тым ліку і голас Анатоля Сыса.

Анатоль Сыс нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Пры жыцці паспеў выдаць тры зборнікі паэзіі „Агмень”, „Пан лес” і „Сыс”, якія былі высока ацэненыя крытыкамі і чытачамі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гарошкаў

Фота: Юлія Сівец

* * *

14 траўня на радзіме славутага паэта Анатоля Сыса (26.10.1959 – 05.05.2005) у Гарошкаве Рэчыцкага раёна адбудзецца імпрэза яго памяці. Адзін з арганізатаў мерапрыемства паэт Эдуард Акулін паведаміў, што галоўнай падзеяй свята стане прэзентацыя кнігі ранніх вершаў Анатоля “Берагі майго юнацтва”. Друкапіс гэтай кнігі быў знойдзены некалькі гадоў таму ў бацькоўскай хаце паэта:

– Свята пачнецца а 12-й гадзіне на гарошкаўскіх могілках з ускладання кветак да помніка Анатолю. А потым, а 13-й, яно перамесціцца на родны падворак Анатоля, дзе адбудуцца і паэтычныя чытанні, і прэзентацыя кнігі вершай Анатоля, якая называецца “Берагі майго юнацтва”. Гэтая кніга была напісана Анатолем, калі ён быў яшчэ студэнтам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Для сваіх сяброў ён сказаў, што спаліў гэтую кнігу. Магчыма, што ў роднай хаце Анатоля захаваўся адзін з асобнікаў друкапісу.

13151829

Анатоль Сыс

Падчас імпрэзы будзе прэзентаваны таксама ўнікальны аўдыёдыск “Галасы паэтаў”, які ўтрымлівае галасы 60 беларускіх паэтаў. Сярод іх і запіс голасу Анатоля Сыса, які чытае свае вершы.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Алеся Аркуша