У Беластоку пройдзе фестываль сучаснай літаратуры



Літаратурны фестываль “Zebrane” пройдзе з 7 па 10 кастрычніка ў беластоцкім клубе “Змена клімату”. Падчас яго пройдуць сустрэчы з дзевяццю аўтарамі і іх творамі. Але, як кажа арганізатар Дам’ян Кудзіноўскі, размовы выходзяць далёка па-за межы літаратуры:

– Прыязджае аўтар кнігі “Кербела”. Зараз на экранах фільм. Прыедзе аўтар кнігі пра Беласток. Гэтай кнігі яшчэ няма ў кнігарнях, але яна ўжо выклікала зацікаўленне. І, думаю, гэта слушна. Мы сустракаемся са спецыялістамі ў сваёй галіне. Не варта ўспрымаць пісьменнікаў як пісакаў. Паглядзіце на іх як на людзей, якія прысвячаюць год свайго жыцця, каб разабрацца ў нейкай праблеме.

Уступ на ўсе аўтарскія сустрэчы вольны. У межах фестывалю пройдзе таксама канцэрт папулярнай альтэрнатыўнай групы “Mitch&Mitch”.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток