Свята сярэднявечнай культуры ў Мсціславе
Свята сярэднявечнай культуры „Рыцарскі фэст” праходзіць 4-6 жніўня ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. Сюды з’ехаліся тысячы гледачоў з усіх канцоў Беларусі, Расеі і іншых краін, каб акунуцца ў атмасферу даўніны, пазнаёміцца з гісторыяй раённага цэнтра і навакольных земляў.
Арганізатарам удалося на некалькі дзён ператварыць сучасны горад у сярэднявечны, дзе на вуліцах з’яўляюцца дамы, рыцары, лучнікі і коннікі. На фестываль прыехалі музычныя, танцавальныя і тэатральныя групы, народныя ўмельцы.
У гэтым, дзесятым форуме бяруць удзел каля 300 ваяроў з 39 рыцарскіх клубаў і клубаў гістарычнай рэканструкцыі розных гарадоў Беларусі і Расеі. Арганізатарамі свята выступаюць Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт, Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна пры падтрымцы экстрым-тэатра „Берсерк”.
[Not a valid template]
Фота Алега Файніцага