Свята вёскі і Дажынкі
16 гадоў таму
У Навасадах, што ў гміне Міхалова, прайшло вясковае свята. Намаганнямі Аляксандра Кардаша была ўсталяваная інфармацыйная дошка прысвечаная 400-годдзю вёскі. Адкрыў яе ініцыятар і бургамістр гміны Міхалова Марэк Назарко.
Сотні гасцей маглі паглядзець абрад стварэння „перапеліцы”. Калектыў „Жэмэрва” не толькі прыгадаў падляшскія традыцыі і песні. Падчас мерапрыемства прайшло польска-беларускае чытанне фрагментаў „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча.
Падчас святкаванняў 400-годдзя гісторыі вёскі Навасады таксама прайшла прэзентацыя старадаўніх рамёстваў і выстава старых фотаздымкаў вяскоўцаў.
Мерапрыемства прайшло дзякуючы фінансавай падтрымцы гміны Міхалова.
Беларускае Радыё Рацыя