Свята Жыровіцкай Іконы Божай Маці
Штогод 20 траўня ў Жыровічах Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай Іконы Божай Маці.

Сёлета, як заўсёды, у Жыровічах было людна, і гэтаму спрыяла сонечнае, цёплае надвор’е. Святочныя мерапрыемствы ўзначаліў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У Жыровіцкім Успенскім саборы адбылася Боская літургія, пасля якой святары і вернікі ажыццявілі Хрэсны ход з цудадзейнай іконай да Яўленскага храма, дзе быў здзейснены малебен з акафістам Божай Маці перад яе цудадзейнай іконай.

Пасля Хрэснага ходу мітрапаліт Веніямін асвяціў устаноўленай на тэрыторыі абіцелі экспазіцыі, якая адлюстроўвае момант з’яўлення Жыровіцкай цудадзейнай іконы ў 1470 годзе.

У гэты дзень таксама адбыўся фестываль “Жыровіцкае свята”, а 21 траўня пройдзе спартыўнае свята “Манастырскі забег”.
Беларускае Радыё Рацыя
