Святаслаў Вакарчук заклікаў беларусаў пераходзіць на беларускую мову



Святаслаў Вакарчук заклікаў беларусаў пераходзіць на беларускую мову.

Фота: showbiz.today.ua

Лідар гурта “Океан Эльзи” заклікаў беларусаў пераходзіць на беларускую мову ў паўсядзённым жыцці.

“Кожны, хто мае родную мову, якая адрозніваецца ад іншых, мае шчасце і падарунак ад Бога. Мы вельмі падтрымліваем нашых беларускіх братоў у гэтым, каб яны выкарыстоўвалі сваю цудоўную беларускую мову. Яна вельмі прыгожая, і на ёй так шмат прыгожага напісана. Ад Янкі Купалы да сучасных прыгожых спеваў беларускіх рок-музыкаў. Мы вас у гэтым падтрымліваем!” — сказаў Вакарчук у інтэрв’ю “Белсату”.

Беларускае Радыё Рацыя