Святая імша з гістарычнай прэзентацыяй



У вёсцы Новадзявяткавічы Слонімскага раёна ў касцёле святых Пятра і Паўла адбылася адпустовая святая імша з гістарычнай прэзентацыяй пра мінулае касцёла і гэтай зямлі.

Касцёл у Новадзявяткавіч шмат перажыў і пабачыў. У 1863 годзе ксёндз Васілеўскі сустракаў і праважаў паўстанцаў Каліноўскага малітвай. За гэта яго выслалі ў Сібір, а касцёл закрылі і перадалі праваслаўным вернікам. І праваслаўная царква была тут да 1921 года. А потым храм зноў вярнулі каталікам. Але ў 1939 годзе бальшавікі яго закрылі. Пры немцах зноў аднавілі, але ў 1944 годзе касцёл спалілі партызаны. Пасля вайны каталікі аднавілі касцёл, але храм закрылі і зрабілі з яго склад. Толькі зусім нядаўна будынак зноў вярнулі каталікам. Пра ўсё гэта прысутныя даведаліся ад Таццяны Ракуць – настаўніцы мясцовай школы, якая распавядала пра гісторыю касцёла. А матэрыялы па гісторыі касцёла і сваёй вёскі Новадзявяткавічы Таццяна Ракуць шмат гадоў збірае са сваім мужам гісторыкам Васілём Ракуцям.

У гэты дзень у касцёле святых Пятра і Паўла гучалі малітвы і выступленні вернікаў, касцельныя спевы і музыка. Усе вернікі-каталікі і праваслаўныя, якія наведалі касцёл, спадзяюцца, што ён з цягам часу будзе адноўлены і стары касцёл у вёсцы Новадзявяткавічы.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара