Святлана Алексіевіч атрымала ўзнагароду прэзідэнта Францыі
Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч ад імя прэзідэнта Францыі ўдастоена звання афіцэра Ганаровага ордэна мастацтваў і літаратуры Французскай Рэспублікі за цыкл „Чырвоны чалавек. Галасы утопіі”.
Імпрэза ўручэння ўзнагароды адбылася ў рэзідэнцыі амбасадара Францыі ў Беларусі. На ёй прысутнічалі дыпламаты, журналісты, сябры і блізкія пісьменніцы.
Ордэн – узнагарода прэзідэнта Францыі, якая прысуджаецца выдатным дзеячам літаратуры і мастацтва.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com