Святлана Баранкоўская прадставіць у Менску “Рад№0”



Сваю сталічную персанальную выставу старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская назвала па-літаратурнаму творча – “Рад№0”. Інакш назву можна прачытаць як “Радно”, што азнае грубая саматканая тканіна. Святлана Баранкоўская сёлета адзначыла свой 50-гадовы юбілей, але сваю выставу не называе юбілейнай:

– Гэта юбілейная выстава, аднак не магу назваць яе справаздачнай. Бо я  падаю новыя працы, больш канцэптуальныя , больш сучасныя, у якіх ужо гістарызм не б’е наўпрост, а ён больш у структуры матэрыялу – у тэмах, у радках.

Найбольш паспяхова талент Святланы Баранкоўскай праявіўся ў стварэнні габеленаў, на якіх яна адлюстроўвае гісторыю Беларусі, звяртаецца да вытокаў нацыянальнага мастацтва. Сярод асоб, адлюстраваных на яе творах, – Васіль Быкаў, Янка Купала, Максім Багдановіч, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч і многія іншыя дзеячы нацыянальнай культуры.

Адкрыццё выставы адбудзецца 8 ліпеня а 17 гадзіне.

11350338

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя