Святлана Бень выступіла ў Беластоку
Беларуская спявячка, а таксама актрыса і рэжысёрка Святлана Бень выступіла ў Беластоку ды праанансавала хуткі выхад новага альбому.

Ужо ў лістападзе ён пабачыць свет. Назву для альбому пакуль не прыдумалі:
– Мы зараз запісалі альбом з адной дзяўчынай-музыкам з Берліна. Яна родам з Віцебска, як і я, мы зямлячкі. Мы сустрэліся ў Берліне і запісалі альбом.
Песні для новага альбому Святлана пісала апошнія тры гады. Як адзначае сама спявачка, у альбоме яна намагалася захаваць раўнавагу лірычных і вясёлых песень.
Беларускае Радыё Рацыя
