Святлана Чэрнікава: Сімволіка снапа – працяг жыцця
Шмат краін Еўропы, сярод якіх Галандыя, Бельгія, Германія, Англія і Венгрыя, аб’ездзіла са сваімі майстар-класамі па саломапляценні Святлана Чэрнікава з Лепеля. Яна добра валодае нямецкай мовай, па словах Святланы, так распарадзіўся лёс – вывучыць нямецкую мову, бо яна доўгі час лячыла свайго сына ў Германіі.
Па адукацыі Святлана – інжынер-гідратэхнік, але, як кажа яна, ужо 23 гады займаецца сваёй любімай справай – саломапляценнем.
Зараз Святлана Чэрнікава вырабляе працы, прысвечаныя жніву, бо гэта важны перыяд у жыцці беларусаў.
– Чаму такія адносіны беларускага народа да апошняга снапа? Ёсць такія жніўныя песні, у якіх гучала падзяка духу поля, надзея на тое, што і ў наступным годзе будзе добры ўраджай: «Каб радзіла жыта на другое лета, лепшае за гэта». Жыццясцвярджальные словы, з надзеяй на працяг жыцця. Вось у чым сімволіка жніўнага снапа.
Святлана Чэрнікава з’яўляецца сябрам Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі, кіраўніком гуртка „Саломапляценне” ў Лепельскім раённым Цэнтры дзіцячай творчасці.
Яе выхаванцы – неаднаразовыя дыпламанты рэспубліканскіх конкурсаў і выставаў.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя