Святлана Куль расказала пра “Беларускі час”



Які час мела Беларусь спакон вякоў, і як карыстацца зніклымі летазлічэннямі даведаліся гарадзенцы на публічнай лекцыі вядомага гісторыка Святланы Куль. Разам з лекцыяй Святлана прэзентавала для чытача сваю манаграфію, якая выкладзена больш папулярным спосабам – “Беларускі час”.

P1190884

Такая кніжка па гістарычнай храналогіі – першая па гэтай дысцыпліне кніга, што выдадзена ў Гародні за мноства гадоў, кажа прыватны выдавец Аляксандар Рыжы:

– Падчс працы над гэтай кнігай паўстала праблема ілюстрацый. Выдаць яе выключна тэкставай здавалася не вельмі слушным. Патрэбны былі фотаздымкі, падборам якіх займаўся я сам. Здымкі зробленыя з маёй калекцыі старажытнай металапластыкі – гэта лунінцы, салярныя славянскія абярэгі 2-8 гг да нашай эры.

Кніга “Беларускі час” забяспечана адпаведнымі табліцамі для практычнага ўжытку тым, хто карыстаецца літаратурай мінулых эпохаў, каб мець магчымасць перавесці на сучаснае летазлічэнне. Кніжка выдадзена выдавецтвам “Юрсапрынт.”  А сама імпрэза прайшла ў арт-ґалерэі “Крыга”.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара