Святлана Куль-Сяльверстава: З сённяшняга дня пачаліся заняткі ў нашых студэнтаў



Беларускія інтэлектуалы, навукоўцы імкнуцца пашырыць адукацыйную прастору для нацыі, якая сталася закладніцай антыбеларускай палітыкі ўладаў. Беларуская вышэйшая школа шукае выхаду і знаходзіць. Беларуская Акадэмія – праект дыстанцыйнага навучання пачаў працу на базе некаторых польскіх ВНУ.

Пра поспехі ў арганізацыі Беларускай Акадэміі кажа адмысловы госць Рацыі, прафесар Святлана Куль-Сяльверстава, з якой гутарыць наш карэспандэнт Якуб Сушынскі. 

РР: З некаторага часу беларускаму грамадству вядома, што беларускія інтэлектуалы, якія знаходзяцца як у самой Беларусі, так і па-за яе межамі, імкнуцца неяк паўплываць на змены ў адукацыйнай сферы. У першую чаргу гэта тычыцца тых, хто воляй лёсу апынуўся па-за межамі Беларусі. Альбо тых энтузіястаў, якія дбаюць пра менавіта беларускую вышэйшую асвету. Ужо цягам некалькіх месяцаў вы працуеце над стварэннем Беларускай Акадэміі. Ужо ёсць пэўныя поспехі. Раскажыце, калі ласка, пра іх.

Святлана Куль-Сяльверстава: З такіх значных рэчаў. Мы адкрылі спецыяльнасць “адміністрацыя” ў Вышэйшай школе менеджменту. Зроблены набор. Акурат сёння, 15 сакавіка, пачнуцца заняткі па гэтай спецыяльнасці. Значны прарыў, я лічу, таму што многа было зроблена работы. Работа вельмі хутка была праведзена. Выкладчыкі ўсе высокакласныя. Студэнты ў нас таксама добрыя. У мінулы чацвер мы правялі сумесную сустрэчу выкладчыкаў і студэнтаў. Канешне, студэнты таксама нас вельмі парадавалі. І яшчэ далей будуць наборы на гэтую спецыяльнасць. Мы яе хочам развіваць. Яна папулярная, яна патрэбная ў Беларусі. Гэта нагода, каб згадаць пра поспехі. Так што мы ажыццявілі першы крок і адкрылі першую спецыяльнасць, зрабілі набор і пачалі заняткі. І яшчэ адна важная падзея ў нас адбылася ў межах Беларускай Акадэміі. Беларуская Акадэмія, нагадаю, гэта адукацыйная ініцыятыва, яна аб’ядноўвае выкладчыкаў вышэйшай школы, толькі вышэйшай. Мы займаемся менавіта вышэйшай школай. Нас каля 70 чалавек па розных спецыяльнасцях. Ёсць людзі, якія жывуць як у Беларусі, так і па-за яе межамі, але паходзяць з Беларусі. Выкладчыкі, якія хочуць пасоўваць паўнавартасную, высокаякасную адукацыю на падставе Балонскай сістэмы, і спецыяльнасць, якая ў нас пачала працаваць, яна таксама па Балонскай сістэме працуе. У пятніцу мы правелі такі своеасаблівы агляд навуковых сіл, якія ўваходзяць у Акадэмію. Не ўсе былі прадстаўлены. Многія былі як слухачы. Такім аглядам стала навуковая канферэнцыя “Беларусь і свет”. Я вельмі рада, што яна адбылася і што мы гэта зрабілі.

Цалам размова:

Размаўляў Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя