Святочнае адкрыццё бюста Алесю Адамовічу



Адкрыццё бюста Алесю Адамовічу, на які былі сабраныя грошы праз краўдфандынг, адбудзецца 9 лістапада а 14-й гадзіне.

Цяпер распачаты збор сродкаў на арганізацыю транспарта для тых, хто жадае трапіць на святочнае адкрыццё ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна – паведамляе ідэйны натхняльнік праекту Андрусь Архіпенка.

Раней дбаннямі Андреся Архіпенкі на транспартным прыпынку ў Глушы з’явілася шыкоўнае графіці з выявай пісьменніка. Адсюль пайшла назва для праекта «Прыпынак Адамовіча».

Пачатак: 09.11 (14:00) пасёлак Глуша (Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць)

budzma.by