«Святочнае наваселле» сабрала больш за сотню калекцыянераў
“Святочнае наваселле” гарадзенскага клуба калекцыянераў «Скарабей» сабрала ў Гародні больш за сотню збіральнікаў з усёй Беларусі.
У гарадзенскі палац тэкстыльшчыкаў прыехалі збіральнікі з Менска і Берасця, а гарадзенскія аматары даўніны, філатэлісты і нумізматы паказалі свае зборы.
Расказвае кіраўнік абласной арганізацыі філатэлістаў Фрыдэрык Гушча:
– Па-першае, такія сустрэчы патрэбныя. Чалавек прыходзіць сюды, каб сустрэцца з сябрамі, каб займацца сваім хобі. Яшчэ такія сустрэчы патрэбныя, каб папоўніць калекцыі. Бо кожны раз, калі прыходзіш на іх, знаходзіш нешта новае. Зараз, акрамя інтэрнэту, гэта адзін са спосабаў папаўняць калекцыі.
У планах гарадзенскіх збіральнікаў – стварэнне так званага “блашынага рынку” збіральнікаў у цэнтры Гародні. А на першую вялікую сустрэчу гарадзенскіх збіральнікаў завіталі прадстаўнікі гарадскіх і абласных уладаў, а таксама вялікя колькасць журналістаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
