Святочны капуснік да дня тэатра
Артысты Слонімскага драматычнага тэатра вельмі любяць пажартаваць, у чым упэўніліся гледачы, якія 27 сакавіка ў Міжнародны дзень тэатра, пабывалі на тэатральным капусніку «У пошуках галоўнага…».
Гледачам слонімскія артысты тэатра стараліся паказаць праграму, якая была зразумела кожнаму, хто прысутнічаў у глядзельнай зале. Гэта быў не ўнутраны тэатральны гумар, які даспадобы толькі артыстам, а знаёмства з тэатральнымі прафесіямі, закулісным жыццём тэатра.
Творчы калектыў тэатра паказаў вясёлае парадыйна-жартаўлівае відовішча, якое складалася не толькі з фрагментаў сцэн са спектакляў, але і з асобных эстрадных нумароў. Гледачы ўбачылі камедыйныя імправізацыі, сяброўскія жарты, дасціпныя парадыйныя пераказы тэкстаў з п’ес, фельетонныя куплеты на вясёлыя мелодыя і іншыя жанры сцэны.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.
Фота аўтара