Святочны вечар да дня народзінаў Магдалены Радзівіл
29 чэрвеня ў менскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Арганізатары:
Фонд Марыі Магдалены Радзівіл, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Тутэйшы тэатр.
Адрас: Менск, пр-т Незалежнасці, 44-А
Праграма:
18.30. Святая Імша.
19.15. Канцэрт арганнай музыкі, вершы Максіма Багдановіча.
Арганныя кампазіцыі прагучаць у выканні Віктара Кісценя. Вершы Максіма Багдановіча пачытаюць Андрэй Саўчанка, рэжысёр Тутэйшага тэатра, Ганна Палупанава, артыстка тэатра і кіно, супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Уваход вольны.