Святы абаліцыяніст ушанаваны ў Беларусі
У касцёле Дзевы Марыі ў Вішневе ёсць скульптура Святога Амброзія, які ў першым стагоддзі нашай эры выступіў супраць смяротнага пакарання і прапанаваў імператару Феадосію Вялікаму адмяніць смяротнае пакаранне.
Варта адзначыць, што ў маладосці Святы Амброзій быў адвакатам, таму свае прапановы абгрунтоўваў не толькі з пункуту гледжання маралі, але і права.
Скульптура Святога Амброзія знаходзіцца ў Беларусі ў касцёле Дзевы Марыі ў Вішневе. Эскіз, роспіс – Алесь Пушкін, выразаў Леанід Рудэнка з Баранавічаў. Скульптура зробленая ў 2016 годзе, паліхромная, вышыня 120 см.
Беларускае Радыё Рацыя
