Святы Губерт — cын герцага з Гасконі
Цікавыя гісторыі пра Святога Губерта, ягонае жыццё, як свецкага чалавека, так і каталіцкага святара, распавёў гарадзенцам айцец Андрэй Крот, які вывучае гісторыю жыцця Святога Губерта.
На сустрэчы можна было даведацца, у якую эпоху жыў Святы Губерт і чаму і як мы павінны шанаваць гэтага патрона Гародні.
Айцец Андрэй Крот: Святы Губерт — узор навяртання чалавека, які жыў звычайным, свецкім, вясёлым, лёгкім жыццём, але нават праз гэтае сваё захапленне паляваннем дайшоў да чагосьці больш глыбокага: да сустрэчы з Богам. Ён ня быў палавінчатым чалавекам: калі жыў свецкім, грэшным жыццём, дык цалкам аддаваўся гэтаму жыццю, але, калі увераваў, дык гэтак жа цалкам аддаўся веры. І ўсяго сябе прысвяціў духоўнаму жыццю..
Андрэй Вашкевіч: Гэта частка гарадзенскай гісторыі, якая непасрэдна злучае нас з XVI стагоддзем, з тымі часамі, калі горад атрымаў Магдэбурскае права.
Сустрэча адбылася ў межах святкавання Дня Святога Губерта ў Гародні. У межах тыдня святкаванняў ужо адкрылася выстава карцінаў Уладзіміра Вішнеўскага і выступаў Зміцер Вайцюшкевіч, а ў выходныя пройдзе канферэнцыя «Гарадзенскі палімпсест» і ўручэнне прэміі імя Ядкоўскага найлепшаму гарадзенскаму гісторыку.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя