Сябры Беларускага размоўнага клуба з Кіева наведалі “Мову Нанова”



Удзельнікі Беларускага размоўнага клуба ў Кіеве ўпершыню прыехалі на курсы “Мова Нанова” ў Менск.

Гаворыць Уладымір Олывэць:

– У нас ва Украіне ёсць Беларускі размоўны клуб у Кіеве, мы яго рэгулярна наведваем. Для ўкраінцаў беларуская мова вельмі блізкая. І так як мы зацікаўленыя ў развіцці ўкраінскай мовы, мы таксама салідарныя з вамі. Мы хочам, каб і беларуская мова таксама гучала ў поўны голас тут і, сапраўды, і ўкраінская мова тады будзе адчуваць сябе ўтульна ў сябе дома.  

Украінская мова, паводле знаўцаў, з’яўляецца самай блізкай да беларускай. У часы існавання Вялікага Княства Літоўскага мова яго канцылярыі была сімбіёзам нашай мовы і мовы ўкраінцаў.   

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск