Сядзіба, дзе жыве Беларусь



Акунуцца ў сапраўднае асяроддзе беларускай культуры і традыцый можна на сядзібе былога настаўніка і прадпрымальніка, а цяпер пенсіянера – Мар’яна Місевіча. Яна знаходзіцца ў вёсцы Перадолы, паблізу пасёлка Падсвілле, што на Глыбоччыне.Тут праходзілі мастацкія пленэры,бардаўскія фэсты, адзначаліся святы, значныя для беларусаў.

peradoly-2

Зараз Мар’ян Місевіч распрацоўвае турыстычны маршрут, які ахопіць месцы нараджэння выбітных мясцовых беларусаў: Язэпа Драздовіча, Ігната Буйніцкага і Васіля Быкава. Каб зрабіць яго афіцыйным, ён з такой прапановай зврнуўся ў Міністэрства культуры, галоўнае, каб выдзелілі пляц у Пуньках, дзе можна сустракаць турыстаў, бо там акрамя дрэў нічога не засталося.

– Напісаў у Міністэрства культуры, што хачу арганізаваць турыстычны маршрут: Падсвілле, Перадолы, Пунькі – там, дзе радзіма Язэпа Драздовіча, потым праз лес – да Васіля Быкава, і потым у Празарокі – да Ігната Буйніцкага. Гэты маршрут цікавы тым, што злучае нашых знакамітых людзей. А з турыстычнай – добра, што  можна чыгункай прыехаць у Падсвілле, пахадзіць і ў Празароках ізноў выйсці да чыгункі. Лёгка арганізаваць.

Мар’ян Місевіч – у мінулым кіраўнік турыстычнага клуба “Рамантык”, праз які прайшла не адна сотня дзяцей. Яны з’яўляліся пераможцамі рэспубліканскіх турыстычных спаборніцтваў і прадстаўлялі нашу рэспубліку ў свой час на спаборніцтвах рэспублік былога Савецкага Саюзу. Зараз турыстычную справу ў Падсвіллі працягваюць яго вучні. У наступным годзе клубу “Рамантык” спаўняецца 40 год.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара