Сядзіба Рэйтанаў атрымала шанец на аднаўленне



Сядзіба Рэйтанаў у Ляхавіцкім раёне атрымала рэальны шанец на аднаўленне. У Берасцейскім аблвыканкаме падпісана пагадненне аб узаемадзеянні ў рэалізацыі гэтага сумеснага праекта паміж беларускімі і польскімі партнёрамі, пасля чаго будзе пададзена заяўка на атрыманне адпаведнага гранта – сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕЗ.

reitant-1

Сустрэчы зацікаўленых бакоў для абмеркавання далейшых крокаў, выніковай юрыдычнай працэдуры папярэднічаў этап падрыхтоўчай работы: для «запуску» эпохі сядзібнага рэнесансу, атрымання магчымасці неабходнага фінансавання па лініі Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна 2014-2020» ляхавіцкім раённым уладам патрабавалася заручыцца падтрымкай партнёраў з сумежнай польскай тэрыторыі.

reitant-2

Будынак, які чакае рэстаўрацыі, як і ўвесь архітэктурны ансамбль у цэлым, стануць свайго роду пляцоўкай, дзе будуць праводзіцца фэсты, сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, запатрабаваныя з пункту гледжання ўмацавання сувязі пакаленняў і захавання гістарычнай спадчыны.

Адназначна – старт праекту своечасовы: зацягнуты перыяд заняпаду з кожным годам усё больш пагражае сядзібе канчатковым разбурэннем і ператварэннем ў руіны. Ад былой сядзібы засталіся паўразбураны двухпавярховы дом, стайні з чырвонай цэглы, яшчэ некалькі пашкоджаных будынкаў, рэдкія віды дрэў і фамільная капліца, пабудаваная непадалёк …

reitant-4

У канцы XIX стагоддзя на падмурку ранейшага каменнага быў узведзены прыгожы драўляны дом сядзібнага тыпу з мансардным паверхам: высечаны з вельмі якаснага апілаванага бруса, звонку абабіты дошкамі. Яго парадны фасад меў ганак, на разьбяных драўляных слупах якога была ўладкаваная тэраса, у дом вяла шырокая двухмаршавая лесвіца. Упрыгожваннем ўнутраных інтэр’ераў з’яўляліся печы з галандскай кафлі, паркет, роспіс панэляў і столяў, разьба, люстры і дарагая мэбля, дом меў карцінную галерэю і паляўнічую залу.

reitant-3

Няўмольны час не пакінуў ад былой раскошы і следу, затое захаваў ад пажараў самае галоўнае – сядзібны драўляны будынак.

Паводле zarya.by