Сямейны гурт «Бартосікі» ў Вроцлаве



У пятніцу, 27 кастрычніка, у Вроцлаў едзе з душэўнай літаратурна-музычнай вечарынай «Старыя анэкдоты Зьмітра і новыя песні Юстыны» сямейны гурт «Бартосікі».

Дата: 27 кастрычніка. Час: 18.00 (час мясцовы).

Месца: Klub Muzyki i Literatury, pl. T. Kościuszki 10, Вроцлаў. 

Зорка вечара — юная спявачка Юстына Карпіловіч, чый голас вы маглі чуць на фэсце «Прадмова» ці на канцэрце «Грай». 

Сямейны гурт «Бартосікі» існуе ад лета 2020 года. Самыя лепшыя выступленні адбыліся ў восеньскіх менскіх дварах. На тых дваровых канцэртах была самая ўдзячная публіка.

На сваім канцэрце гурт хочам аднавіць тую атмасферу вольнага мінскага двара. 

Уваход — free donation.

Арганізатары