Сямейны гурт Zui рыхтуе новы альбом
Пра музыку. Сямейны гурт Zui (Зуі) рыхтуе новы альбом.
Стваральнікі менскага калектыву акторы і музыкі Міхась Зуй і Алена Зуй-Вайцяхоўская цяпер жывуць у Беластоку.
– У нас ёсць беларускі матэрыял. Для мяне асабіста гэта важна. У нас першы альбом быў на расейскай мове, а зараз мы рыхтуем другі альбом на беларускай мове, а таксама часткова на польскай мове. Песня ўжо ёсць на польскай мове. З’явіцца яшчэ. Спадзяюся, што ўжо ўвосень мы альбом выпусцім.
Ужо цягам году супругі Зуі таксама бяруць удзел у тэатральных і тэлевізійных праектах у Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя