Сямейны гвалт у выяўленчым мастацтве



Тэма сямейнага гвалту ў выяўленчым мастацтве. У сталічным Палацы мастацтваў адкрылі міжнародную выставу “Мяжа”.

Кажа намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык:

– Выстава не проста, каб зрабіць зрэз наш мастацкі на тэматыку, але ж, каб выявіць праблемы. Праблемы ў нас існуюць, і мы хацелі б іх разгледзець. У нас плануюцца круглыя сталы, па выніках мы зробім яшчэ адзін. Хацелі б абмеркаваць тыя пытанні, якія нас хвалююць, а гэта паказ беларускага мастацтва на міжнароднай арэне, гэта мастацтва нашых маладых мастакоў. Я вельмі ўдзячны, што столькі народу, нягледзячы на ліпень. У нас звычайна ліпень такі “пусты месяц”, мала хто ходзіць на выставы, але я бачу поўную залу.

Экспазіцыя вельмі тактоўная. Няма твораў, якія б наўпрост адлюстроўвалі заяўленую праблему. Палац мастацтваў запоўнілі сваімі творамі мастакі з Беларусі, Балгарыі, Украіны, Літвы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск