Сяргей Абламейка прэзентаваў кнігу “Мой Картаген”
У менскай галерэі “Ў” адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Абламейкі “Мой Картаген”. “Беларуская ідэя”, “Рускі мір”, “Смерць архітэктара”, “Людзі і справы” – гэта раздзелы новай кнігі.
Прэзентацыя выдання пераўтварылася ў палеміку з прыхільнікамі грамадзянскай нацыі, а таксама постмадэрнісцкай школай беларускай публіцыстыкі, якая сцвярджае, што нацыя і краіна з’яўляецца міфам ды канструктам.
Сяргей Абламейка патлумачыў, чаму назва кнігі звязана са знакамітай фразай рымскага консула Катона Старэйшага:
– Катон Старэйшы кожную сваю прамову ў Сенаце заканчваў фразай “Картаген павінен быць знішчаны!”. Я вырашыў такім чынам назваць сваю кніжку, бо лічу, што пазычаная мною ў старажытна-рымскага палкаводца і дзяржаўнага дзеяча фраза, – гэта метафара настойлівага клопату і канчатковай мэты. Для мяне змест кнігі – гэта мой настойлівы клопат і мая канчатковая мэта.
Таксама ў кнізе ўключана нямала гістарычных фактаў, малазнаных для шырокага грамадства. Новая кніга Сяргея Абламейкі ўжо ёсць у вольным доступе ў Сеціве, яе можна знайсці і на сайце Радыё Свабода.
[Not a valid template]
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара