Сяргей Абламейка прэзентаваў у Менску сваю кнігу пра Каліноўскага
Кожнае новае пакаленне беларусаў адкрывае для сябе Каліноўскага наноў і бароніць ад выклікаў часу. У Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі».
Пра Каліноўскага-палітыка распавёў аўтар кнігі Сяргей Абламейка:
– Мы мелі першую палітычную суб’ектнасць новай мадэрнай Беларусі, гэтай новай нацыі, якая пачала ў 19 стагоддзі нараджацца. Мы ўжо тады мелі. Не ў 1918-ы год, не ўрад БНР, а першы ўрад Каліноўскага. А ў чэрвені 1863 года ён стварыў другі ўрад. То бок было два ўрады Каліноўскага ў 1863 годзе.
Усе прысутныя змаглі атрымаць бясплатную кнігу з аўтографам. Праз тыдзень на сайце «Радыё Свабода» будзе даступная электронная версія выдання.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя