Сяргей Астравец: Па сутнасці, гэта новая кніга нават для мяне



У кніжнай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”выйшла новая кніга прозы гарадзенскага празаіка і журналіста Сяргея Астраўца „Саргасава мора”. Выхад менавіта гэтага празаічнага зборніка стаўся сюрпрызам нават для самога аўтара, бо перашапачаткова планавалася выданне іншай кнігі.

– Спачатку мы дамаўляліся, што выйдзе мой раман. Але потым у Саюзе пісьменнікаў вырашылі, што ён занадта вялікі па аб’ёме. І мы тады прыйшлі да такога пагаднення, што я падрыхтую проста кнігу прозы. Давялося даволі хутка яе рыхтаваць. Пайшло на гэта ў мяне 4 месяцы. Я ўзяў апавяданні за апошнія 15 год. Дапісваў некаторыя, перапрацоўваў, скарачаў. Па сутнасці, гэта новая кніга нават для мяне.

Самы буйны твор у кнізе – апавяданне “Каваль у кароне” – прысвечаны апошняму каролю Рэчы Паспалітай Станіславу Аўгусту Панятоўскаму.

Большасць апавяданняў, а іх у зборніку дваццаць адно, звязаныя з Гародняй – мінулай і сённяшяй.

Astraviec_vokladka

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя