Сяргей Астравец прэзентуе ў Гародні “Саргасава мора”



Гарадзенскі празаік Сяргей Астравец прэзентуе ў Гародні сваю новую кнігу з нібыта негарадзенскай назвай – “Саргасава мора”.

Astraviec_vokladka

Але насамрэч апавяданне, якое дало назву ўсёй кнізе, як раз і прысвечана Гародні, дакладней рацэ Нёман, на якой стаіць родны горад пісьменніка:

– Што датычыць назвы. Я напісаў кавалак тэксту пра вугроў, пра тое, як пабудавалі Ковенскую ГЭС, як яны перакрылі Нёман, перакрылі шлях для вугроў, якія з Саргасава мора вярталіся на нераст і каб памерці. Я звязаў гэта з мяжой, з тым што ў жыцці беларусаў мяжа спыняла шляхі на радзіму – назад. Але на гэтым спыніўся, ніяк не мог дапісаць апавяданне. І вось узімку ўзяў гэты кавалак тэксту, засяродзіўся і дапісаў апавяданне.

Прэзентацыя адбудзецца ў гарадзенскай галерэі “Крыга” заўтра, 8 чэрвеня. Пачатак прэзентацыі а 18-й гадзіне. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя