Сяргей Будкін: Напэўна гэта адказ на падвышаную актыўнасць і крэатыў з боку беларускіх творцаў



Тэлеграм-канал „Беларускай Рада Культуры” прызналі „экстрэмісцкім”. Адпаведнае рашэнне прынялі ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 4 снежня.

Паведамляюць стваральнікі ініцыятывы. Больш таго, як кажа яе кіраўнік Сяргей Будкін, – гэта чацвёртае такое «прызнанне». Якія тут прычыны? Ён пракаментаваў ў нашым эфіры.

Афіцыйны канал «Беларускай Рады Культуры», у якім мы транслюем у тым ліку і спосабы і магчымасці для таго, каб творча рэалізоўваць свае ідэі, прызнаны экстрэмісцкім. Напэўна гэта адказ на падвышаную актыўнасць і крэатыў з боку беларускіх творцаў. Акурат нядаўна мы атрымалі 216 заявак на конкурс праектаў, у тым ліку з Беларусі. Безумоўна гэта спроба з таго боку неяк абазначыць нас непажаданымі.

Як прыгадвае кіраўнік „Беларускай Рада Культуры” раней па рашэнні „міністэрства ўнутраных справаў” іх ініцыятыву прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”. Пасля паводле рашэнне „партызанскага суда Менску” ўсе старонкі і суполкі ў сетках, прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. “Экстрэмісцкім” таксама прызналі адзін з тэлеграм-каналаў ініцыятывы, які прысвечаны акцыям салідарнасці з Украінай.

Беларускае Радыё Рацыя