Сяргей Будкін звярнуўся з просьбай падтрымаць людзей культуры



Старшыня Рады беларускай культуры Сяргей Будкін звяртаецца з просьбай падтрымаць людзей культуры.

«Махавік рэпрэсій працягвае раскручвацца штодня. Прыходзяць у тым ліку і да людзей культуры, якія ніколі не былі абыякавымі да таго, што адбываецца ў іх краіне. Штодня пагрозы, ператрусы, допыты, затрыманні, арышты, суды. Шмат хто вымушаны пакінуць родных і блізкіх і з’ехаць з краіны альбо ехаць у невядомасць разам з сям’ёй. Хтосьці ў цяжэйшым фінансавым становішчы фактычна з забаронай на прафесію. Камусьці патрэбная медычная і псіхалагічная дапамога. Зараз у нас вельмі шмат запытаў на дапамогу. І мне проста страшна ўявіць гэты дзень, калі мы не зможам адгукнуцца і не падтрымаем чалавека ў бядзе», – піша Сяргей Будкін у Фэйсбуку.