Сяргей Чыгрын выдаў “Літаратурную Слонімшчыну”
У гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” пабачыла свет кніга Сяргея Чыгрына “Літаратурная Слонімшчына”.
Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майстроў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Слонімшчынай. А гэта найперш Гальяш Леўчык, Кандрат Лейка, Сяргей Дарожны, Янка Бялькевіч, Язэп Вількоўшчык, Яўген Хлябцэвіч, Валянцін Таўлай, Мікола Арочка, Анатоль Іверс, Алег Лойка, Васіль Супрун, Уладзімір Сакалоўскі і многія іншыя вядомыя і малавядомыя літаратары.
Выданне найперш вызначаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам.
Беларускае Радыё Рацыя
