Сяргей Доўгушаў: Добра, калі беларуская песня стане песняй вуліц



Прэзентацыя-канцэрт „Народнага спеўніка” сабрала менчукоў у сталічнай Галерэі Ў.

Распавядае ўкладальнік выдання Сяргей Доўгушаў:

– Неяк павялося, што такі настрой быў у жніўні не вельмі. Я ўвогуле забыўся, што такое спевы, а потым – наадварот, мы пачалі збірацца, мы пачалі спяваць і, напрыклад, мы падтрымалі Купалаўскі тэатр. Калі звольнілі ўсіх, мы спявалі каля Купалаўскага тэатра. І нарадзілася ідэя пра кішэнны спеўнік, з якім можна проста хадзіць і спяваць, і там будуць тэксты.

„Народны спеўнік” у зручным кішэнным фармаце даступны ў кнігарнях Менску.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя