Сяргей Доўгушаў выступіў у баранавіцкім ТБМ



Малады спявак і музыка Сяргей Доўгушаў выступіў перад баранавіцкай аўдыторыяй у сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русіно пад Баранавічамі.

Сяргей Доўгушаў

Ён граў на народных інструментах і выконваў народныя песні, якія падхоплівалі прысутныя.

„Пакуль жывыя носьбіты гэтых песень, іх трэба запісваць”, – кажа Сяргей Доўгушаў:

– Песнямі народнымі зацікавіўся зусім нядаўна, і першая экспедыцыя адбылася ў 2012 годзе, а зараз я вельмі часта ладжу па магчымасці па ўсіх рэгіёнах, дзе яшчэ можна штосьці знайсці. Чым далей, тым глыбей, гэта ўнікальныя традыцыі, калі можна па сённяшні дзень пачуць носьбітаў.

Размова на тэму народнай творчасці працягнулася і пасля канцэрта, калі ўсе жадаючыя таксама маглі набыць кружэлкі выканаўцы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя