Сяргей Доўгушаў выступіў у Варшаве
На заняткі „Мова Нанова” музыка прывёз з сабой рэдкія беларускія музычныя інструменты і зачараваў прысутных мелодыямі акарыны, жалейкі і сапраўднай ліры.
Пасля артыст правёў свой знакаміты Спеўны сход, на якім расспяваў моладзь і пазнаёміў яе з народнымі беларускімі песнямі. “Спеў лечыць, выхоўвае дух і абуджае для таго, каб жыць,” – кажа Сяргей Доўгушаў:
– Асноўная задача – навучыць людзей спяваць, пазнаёміцца з беларускай песняй, даведацца, якая яна ва ўсе часы, пачынаючы са старадаўніх абрадавых песень, і па сённяшні дзень. Мы іх збіраем. Выданы зборнік, але гэта яшчэ не ўсё, можна яшчэ знайсці такія каштоўнасці, што нават словамі не перадаць!
Наступны Спеўны сход адбудзецца ў чэрвені ў Менску і будзе прысвечаны Купаллю. Канкрэтная дата пакуль вызначаецца.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара