Сяргей Дубавец выдаў зборнік фантасмагорый
Пабачылася свет новая кніга вядомага эсэіста, былога рэдактара тыднёвіка “Наша Ніва” Сяргея Дубаўца, якая называецца «Сіні карабель у блакітным моры плыве». Сам аўтар называе сваю кнігу чыстым вымыслам, адмысловай літаратурнай казкай.
– Гэта такія фантасмагорыі пра нашае гаротнае жыццё. Амаль казкі, можна назваць гэта літаратурнымі коміксамі, але гэта не мае нічога агульнага з рэальнасцю, гэта чысты “фікшн”.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 17 верасня ў менскай кнігарні “Логвінаў”. Пачатак а 18-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
