Сяргей Харэўскі: Эксперыменты з адукацыяй прывялі да цывілізацыйнага заняпаду



Эксперыменты з адукацыяй, якія робіць сённяшняя беларуская ўлада, прывялі да гуманітарнага заняпаду. Так лічыць культуролаг і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Найбольш пацярпелі такія галіны адукацыі – як сусветная і нацыянальная культура.

Кажа Сяргей Харэўскі:

– У нас 13 гадоў не выкладалі мастацтва ў школах. Гэта вынікі эксперыментаў за час кіравання Лукашэнкі. Адзін з самых брутальных такіх эксперыментаў – гэта эксперыменты з адукацыяй. З праграмы навучання вынялі сусветную мастацкую культуру на 13 гадоў. То бок, вырасла мінімум пакаленне, якое наогул нічога не ведае. Я ўжо не гавару пра нацыянальную культуру, пра беларушчыну – як культуру з вялікай літары. Гэта поўны заняпад цывілізацыйны.

Сяргей Харэўскі выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Ён аўтар шэрагу кніг па мастацтву, найбольш вядомая яго кніга  –  «Сто твораў  ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва найноўшага часу». 

Цалкам матэрыял:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя