Сяргей Кнырэвіч: Дзеці, унукі і праўнукі Скарыны жылі ў Чэхіі
Дзеці, унукі і праўнукі Францішка Скарыны жылі ў Чэхіі – да такой высновы прыйшоў краязнаўца з Бярозы Сяргей Кнырэвіч, які ўжо 20 гадоў жыве ў Чэхіі. Працуючы ў архівах горада Йіндржыхуў-Градзец, ён знайшоў дакументы пра дзяцей, унукаў і праўнукаў Францішка Скарыны.
З даследаванняў дакладна стала вядома, што дзеці Скарыны жылі да самай смерці ў Чэхіі, гаворыць Сяргей Кнырэвіч:
– Існуе грамата чэшскага караля Фердынанда І, дзе наўпрост напісана, што Сімяон Рус Скарына з Полацка з’яўляецца пераемнікам усёй спадчыны слаўнага Францішка Скарыны з Полацка. І ўсе грамадзяне Чэшскага каралеўства абавязаны дапамагаць вярнуць маёмасць, якая належала вядомаму лекару Францішку Скарыну.
Паводле Сяргея Кнырэвіча, знойдзены ім дакументы і пра ўнукаў і праўнукаў Скарыны, але пакуль не можа агучыць іх імёнаў, бо не праведзена праверка. Для далейшых даследаванняў генеалагічнага дрэва Скарыны патрэбны сродкі, якіх пакуль Кнырэвіч не мае. Таму будзе рады спонсарскай дапамозе.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя