Сяргей Курыленка: Звольненыя акторы працуюць для гарадзенцаў



Звольнены з Гарадзенскага драмтэатру актор, рэжысёр і заслужаны артыст Беларусі Сяргей Курыленка ўпершыню выступіў на папулярных курсах „Мова Нанова” у Гародні.

Сяргей Курыленка запэўніў, што звольненыя акторы і рэжысёры працуюць у новых праектах:

– У першым праекце ўсе былі, у гэтым я заняты. Іншыя практычна ўсе звольнены.

Актор вельмі рады, што гарадзенцы ў такі цяжкі для краіны час цікавяцца тэатрам:

– Гэта добра, што яны ўвогуле цікавяцца, што яны хочуць чуць пра тое, што адбываецца. Глядзеў віктарыну да майго выступу, на многія пытанні адказалі добра.

Сяргей Курыленка запрасіў зацікаўленых на адмысловую сустрэчу з прадстаўнікамі незалежнага тэатральнага руху Гародні, якая адбудзецца ўвечары 17 лістапада ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня